Па выніках занальных спаборніцтваў права змагацца за званне пераможцы атрымалі 4 каманды – Карэлічскага, Шчучынскага, Іўеўскага і Астравецкага раёнаў.
Спачатку нашым ігракам не вельмі шанцавала: у паўфінале яны саступілі шчучынцам 0:3. Аднак у матчы за “бронзу”, дзе сапернікамі на полі аказаліся крыўдзіцелі астраўчан па занальным этапе спаборніцтваў – каманда Іўескага раёна, нашы землякі прадэманстравалі цудоўную прагу да перамогі і ўзялі ў праціўнікаў рэванш з лікам 1:0. Лёсавырашальны гол забіў Дзяніс Масейка.
Віншуем каманду з годным выступленнем.